be
Audio
Уладзімір Арлоў

Адкуль наш род

Hallgatás az alkalmazásban
Аўдыякніга для кожнай беларускай сям’і.
Адрасаваная юным беларусам кніга Уладзіміра Арлова "Адкуль наш род" – добра знаёмая чытачам самага рознага веку, усім, хто цікавіцца гісторыяй. Пра гэта сведчаць і чатыры выданні, і шматгадовая прысутнасць кнігі ў школьных праграмах. Яе складаюць займальныя і пазнавальныя апавяданні, у якіх нашая гісторыя падаецца праз лёсы знакамітых продкаў. Сярод герояў Арлова – князі Усяслаў Чарадзей і Вітаўт Вялікі, першадрукар Францішак Скарына і канцлер Леў Сапега, ваяводы Канстанцін Астрожскі і Ян Кароль Хадкевіч, правадыры паўстанцаў Тадэвуш Касцюшка і Кастусь Каліноўскі, паэты Мікола Гусоўскі і Максім Багдановіч, "бацькі" Беларускай Народнай Рэспублікі Іван і Антон Луцкевічы... Падкрэсліваючы выключную ролю, якую ў нашай гісторыі з першых яе стагоддзяў адыгрываюць жанчыны, Уладзімір Арлоў апавядае пра княгіню Рагнеду, асветніцу Еўфрасінню, удзельніцу вызвольнага паўстання 1831 года Эмілію Плятэр, паэтэсу Цётку... Храналагічныя межы 30 раздзелаў кнігі – ад з’яўлення на сучаснай тэрыторыі Беларусі першых людзей да абвяшчэння незалежнасці БНР.
6:43:38
Kiadás éve
2022
Már olvasta? Mit gondol róla?
👍👎
fb2epub
Húzza és ejtse ide a fájljait (egyszerre maximum 5-öt)