Цікавага для справы ў перапісцы было нямнога. Па-сапраўднаму мяне ўзрушыў толькі адзін сказ у паведамленні Насці: «Я павінна нарадзіць цмока…»
maryandbooksidézett2 évvel ezelőtt
Тамара зноў зірнула на акно. — Трэба нешта згатаваць дома, мабыць… Развучылася боршч варыць. А ты ўмееш? — Што? — разгубіўся я. — Боршч варыць умееш? — Не… — І не вучыся. А то не ажэнішся…
maryandbooksidézett2 évvel ezelőtt
— Ведаеш, што б я змяніла, каб была Богам? — спытала яна і, не чакаючы адказу, працягнула: — Я б так зрабіла, каб вы, мужыкі, таксама нараджалі.
maryandbooksidézett2 évvel ezelőtt
Не спытаюць рабочага ад станка і селяніна з касой: чаму яны між «Пагоняй» і больш-менш стабільным жабрацкім існаваннем выбралі апошняе. З нас спытаюць — з тых, хто ведаў, да чаго вядзе такі выбар.
maryandbooksidézett2 évvel ezelőtt
Кожны студэнт юрфака ведае: у Ісландыі ў асобныя гады няма ніводнага злачынцы ў адзінай на краіну турме — няма работы следчым! А мяне наша палітыка корміць, поіць і апранае.
maryandbooksidézett2 évvel ezelőtt
Цяпер над краінай ноч. Сапраўдная ноч…
maryandbooksidézett2 évvel ezelőtt
Лухта ўсё… Усе коцяцца, і ўсё коціцца. Гэта называецца лёсам. Як выпадае — так выпадае. Выбар, не выбар… Філасофія для аматараў унутранага капання. А мне капацца ў сабе няма калі. Мне трэба перакопваць чужыя лёсы і жыцці. Следчы я, а не гуманітарый са схільнасцямі да суіцыдальнага вершаскладання…
maryandbooksidézett2 évvel ezelőtt
Чакае Зіначка, але чакае, як сучка злучку, ёй трэба, яна возьме ад мяне тое, патрэбнае, і на гэтым усё…
maryandbooksidézett2 évvel ezelőtt
От, ходзіце, марнуецеся, перажываеце з-за пустога, спяшаецеся, маркоціцеся з-за нібыта няўдач, а ўсё ж — мітусня, супыніцеся…
maryandbooksidézett2 évvel ezelőtt
Непазбежнасць смерці вёскі крыецца ў буянні зелені.