Раман “Золата” – першы беларускі буйны твор эпічнага жанру. Гэты твор, хаця і быў незакончаны, паклаў пачатак новым жанрам ў беларускай літаратуры – аповесці і раману. У рамане раглядаюцца такія пытанні як: ўлада грошай, іх згубны ўплыў на чалавека, шлюб па разілку.
Падзеі адбываюцца на Беларусі пасля адмены прыгоннага права. Сюжэт кнігі варты серыяла: Зося падгаворвае закаханага ў яе юнака Васіля забіць Прузыну, на якой хочуць жаніць Алексу, якога, у сваю чаргу, кахае сама Зося. Прузыну кідаюць у калодзеж. На Алекса падае падазрэнне, і ён з’яджае ў Амерыку…
На філалагічным факультэце Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта студэнтам прапануюць напісаць свой працяг рамана. І Вы таксама можаце паспрабаваць.